Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

25 кастрычніка 2017 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Кітая, Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з паспяховым завяршэннем XIX з'езда Кампартыі Кітая і перавыбраннем на пасаду Генеральнага сакратара.

"Вынікі з'езда прадэманстравалі ўмацаванне пазіцый Кітая на міжнароднай арэне, значныя поспехі кітайскага народа, дасягнутыя за апошнія пяць гадоў пад кіраўніцтвам КПК у сацыяльна-эканамічным развіцці, навуцы і культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - У нашай краіне з вялікім інтарэсам успрыняты Вашы ідэі аб уступленні "сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху". Упэўнены, што ваша мадэль развіцця, заснаваная на "вернасці першапачатковай ідэі і імкненні наперад", знойдзе сваё прымяненне і ў іншых краінах".

"Рэспубліка Беларусь у духу брацкіх адносін, сумеснага пашырэння будаўніцтва супольнасці агульнага лёсу, а таксама з нагоды завяршэння гістарычнага XIX з'езда КПК мае гонар зрабіць падарунак народу Кітая - прыняць у 2018 годзе на бязвыплатнай аснове кітайскіх дзяцей на адпачынак і аздараўленне ў беларускіх санаторыях і лячэбных установах. Паколькі дзеці - наша галоўная спадчына", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну поспехаў у кіраўніцтве самай буйной у свеце партыяй, адзінства яе радоў, моцнага здароўя і шчасця, міру і працвітання народу Кітая.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь