Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

30 верасня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з нагоды святкавання Дня абвяшчэння КНР.

"Перакананы, што праводзімы ў краіне пад Вашым мудрым кіраўніцтвам курс паступальных палітычных і эканамічных пераўтварэнняў дасць магчымасць забяспечыць рост дабрабыту кітайскага народа і паслядоўна ажыццявіць мару аб адраджэнні вялікай кітайскай нацыі", - гаворыцца ў пасланні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай дасягнулі якаснага прарыву на двухбаковым узроўні і прадаўжаюць актыўна нарошчваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, каардынаваць намаганні пры вырашэнні важных задач рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, у тым ліку пры рэалізацыі стратэгічнай канцэпцыі "Адзін пояс і адзін шлях".
"Раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з КНР з'яўляецца нязменным знешнепалітычным прыярытэтам беларускай дзяржавы", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаць Беларусь з дзяржаўным візітам у 2018 годзе, выказаўшы ўпэўненасць, што гэта падзея надасць новы магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь