Віншаванне старшыні ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалаю Чаргінцу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 80-гадовым юбілеем.

    "Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік - майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных у многім на падставе ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбы нашай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці. "У Вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай Беларусі.