Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Старшыні Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен і Старшыні Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю

9 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен і Старшыню Еўрапейскага савета Шарля Мішэля з Днём Еўропы.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што 9 мая адзначаецца таксама знамянальная дата 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заканчэнне якой стварыла ўмовы для развіцця інтэграцыі ў Заходняй Еўропе.

"Утварэнне Еўрапейскага саюза стала значнай падзеяй, якая садзейнічала ўмацаванню даверу на Еўрапейскім кантыненце. Сённяшні Еўрасаюз - гэта аўтарытэтнае аб'яднанне незалежных дзяржаў, гарант бяспекі і адзін з галоўных эканамічных партнёраў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні Шарлю Мішэлю.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца прыхільнікам доўгатэрміновага супрацоўніцтва і прадказальнасці ў адносінах паміж суседзямі. "Вельмі разлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу", - адзначаецца ў пасланні ў адрас Урсулы фон дэр Ляен.

Жыхарам аб'яднанай Еўропы Прэзідэнт Беларусі пажадаў міру, дабрабыту, згоды і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь