Віншаванне Старшыні Дзярждумы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаславу Валодзіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Старшыню Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна з днём нараджэння.

    "У Беларусі Вас ведаюць як значнага палітычнага дзеяча і прыхільніка беларуска-расійскай інтэграцыі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Вячаслава Валодзіна Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі прыкладуць усе намаганні для прымнажэння традыцый міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на карысць двух брацкіх народаў.

    Прэзідэнт пажадаў Вячаславу Валодзіну моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі планаў.