Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Старшыні Дзяржаўнага Савета КНДР Кім Чэн Ыну

9 верасня 2018 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ына з 70-годдзем з дня ўтварэння КНДР.

"Сусветная грамадскасць уважліва сочыць за падзеямі, якія адбываюцца вакол Карэйскага паўвострава. Зніжэнне напружання і пераход да дыялогу былі б немагчымымі без Вашых намаганняў, накіраваных на ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну шчасця, здароўя і ажыццяўлення планаў, накіраваных на працвітанне Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі і дабрабыт яе грамадзян.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь