Віншаванне Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Раулю Кастра Русу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з Днём нацыянальнага паўстання.

    "Традыцыйна адкрыты і дружалюбны палітычны дыялог, супадзенне пазіцый па важнейшых пытаннях міжнароднага парадку дня, пазітыўная дынаміка ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы ствараюць трывалы фундамент для далейшага паспяховага развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Упэўнены, што пашырэнне ўзаемавыгадных сувязей поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.