Віншаванне Сірылу Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта ПАР

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць працвітанню Паўднёвай Афрыкі і паляпшэнню дабрабыту яе жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі беларуска-паўднёваафрыканскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

    "Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі ў дваццаць пятую гадавіну дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі мы зможам больш поўна раскрыць патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.