Віншаванне Сірылу Рамафосу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта ПАР

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з яскравай перамогай Афрыканскага нацыянальнага кангрэса на ўсеагульных выбарах і перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

    "Перакананы, што ваша дзейнасць будзе садзейнічаць працвітанню Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і павышэнню дабрабыту яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае развіццё плённага двухбаковага супрацоўніцтва  ў розных галінах узаемнага інтарэсу і паслядоўнае ўмацаванне сувязей паміж народамі абедзвюх краін.