Віншаванне сербскаму рэжысёру Эміру Кустурыцу з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцу з днём нараджэння.

    "Галоўны сакрэт вашых прафесійных дасягненняў - яркі талент, невычэрпная энергія, велізарная працавітасць і самаадданае служэнне любімай справе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы Эміра Кустурыцы вызначаюцца ўнікальным аўтарскім почыркам, яны ўдастоены самых прэстыжных узнагарод і заваявалі шчырую любоў мільёнаў паклоннікаў па ўсім свеце.

    "Мы высока цэнім Вас як выдатнага майстра сучаснасці і нашага добрага сябра. Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і далей будзе насычана новымі арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.