Віншаванне Саўлі Нійнісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Нійнісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі.

    "Упэўнены, што існуючыя паміж нашымі дзяржавамі адносіны будуць і далей пашырацца, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Саўлі Нійнісцё здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Фінляндыі.