Віншаванне Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню ўзаемавыгадных сувязей з Саудаўскай Аравіяй у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.

    "Перакананы, што традыцыйна дружалюбны дыялог паміж нашымі краінамі, блізкія пазіцыі па пытаннях міжнароднага характару будуць і ў далейшым садзейнічаць станоўчаму развіццю двухбаковых адносін", - гаворыцца ў віншаванні.