Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са Святам працы.

    Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі.

    Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю. У нашай краіне пашаны і ўдзячнасці заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кожны, хто ўносіць свой уклад у агульную карысць, робіць Айчыну багацейшай і прыгажэйшай.

    Мы будуем будучыню на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія, не шкадуючы сіл, гатовы вырашыць самыя складаныя задачы, што стаяць перад дзяржавай, і абараніць наш народ ад любых напасцей.

    Упэўнены, разам мы справімся з усімі выклікамі часу.

    Жадаю вам моцнага здароўя, з'яднанасці ў калектывах, любові ў сем'ях. Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць і цудоўны вясенні настрой.

    Аляксандр Лукашэнка