Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне работнікам РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

13 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з нагоды 20-годдзя ўтварэння гэтай установы.

"Дзейнасць цэнтра - яркі ўзор бесперапыннага развіцця навукі і практыкі, што дазволіла падняць аказанне медыцынскай дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі на сусветны ўзровень. Прафесіяналізм работнікаў установы сёння вядомы далёка за межамі нашай краіны. Дзякуй вам за няспынную, падзвіжніцкую працу", - сказана ў віншаванні.

Словы асаблівай удзячнасці Прэзідэнт адрасаваў тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння цэнтра. "Менавіта іх намаганнямі былі дасягнуты першыя значныя поспехі вашага з'яднанага, таленавітага калектыву. Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце заставацца прыкладам самаадданага служэння сваёй справе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Работнікам РНПЦ Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў у высакароднай і адказнай рабоце.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь