Віншаванне работнікам органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння органаў юстыцыі.

    "З моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе ваша ведамства стаіць на варце закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - У нашы дні сістэма Міністэрства юстыцыі выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны, з'яўляючыся дастойным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што работнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і ў далейшым будуць добрасумленна, мэтанакіравана і на высокім прафесійным узроўні служыць беларускаму народу.