Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне работнікам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці

20 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам.

"Наша краіна заўсёды славілася сваімі прыроднымі багаццямі, і асаблівае месца сярод іх займае беларускі лес. Гэта значны і экалагічны рэсурс, каштоўнейшая спадчына, якую мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам, - адзначаецца ў віншаванні. - У Беларусі прымяняюцца перадавыя тэхналогіі стварэння, аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Лічбавыя распрацоўкі ўліку драўніны забяспечваюць эфектыўных кантроль за яе перамяшчэннем і выкарыстаннем. Гэта дае магчымасць выпускаць на сучасных мадэрнізаваных прадпрыемствах сферы канкурэнтаздольную і якасную прадукцыю, геаграфія экспарту якой ахоплівае больш за 60 краін свету".

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, галіна дынамічна развіваецца, будуюцца новыя вытворчасці, ствараюцца рабочыя месцы, у асноўным у невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым амаль 70 тысяч працаўнікоў ляснога комплексу і дрэваапрацоўчай прамысловасці зробяць усё, каб Беларусь заставалася такой жа паспяховай, цудоўнай і зялёнай краінай.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных перамог і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь