Віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам культуры ў сувязі з прафесійным святам.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуская нацыянальная культура - моцны фундамент, на якім грунтуецца ментальны стрыжань сучаснага грамадства.

    "Вы не толькі беражліва захоўваеце традыцыі продкаў, але і ствараеце сваёй штодзённай працай новыя пласты духоўнай і матэрыяльнай спадчыны. Поспехі лепшых беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў, артыстаў, якія праславілі нашу Айчыну, з'яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, крыніцай натхнення для новых дасягненняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Ён перакананы, што актыўная грамадзянская пазіцыя работнікаў культуры адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні краіны.