Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне работнікам Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

5 жніўня 2019 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 25-годдзем утварэння гэтай структуры.
 
"Вы паспяхова вырашаеце адказныя задачы па забеспячэнні дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, стварэнні ўмоў для прыёму афіцыйных дэлегацый і работы дыпламатычнага корпуса, развіцці знешнеэканамічнага супрацоўніцтва. Ваша ведамства стварае неабходныя ўмовы для захавання ўнікальных прыродных комплексаў і народных рамёстваў, рэалізуе праграмы гуманітарнага супрацоўніцтва, прадастаўляе грамадзянам магчымасць для лячэння, аздараўлення і адпачынку", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што арганізацыі Кіраўніцтва справамі дэманструюць добрыя вынікі ў сферах будаўніцтва, гасцінічнай гаспадаркі, аграпрамысловай вытворчасці, транспартнага забеспячэння, гандлю і грамадскага харчавання.

"Упэўнены, сфарміраваныя за чвэрць стагоддзя добрыя традыцыі, якія гарантуюць дынамічнае і перспектыўнае развіццё гэтай важнай шматпрофільнай структуры, дапамогуць калектыву і ў далейшым эфектыўна працаваць на карысць нашай цудоўнай Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь