Віншаванне работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым годзе адзначаецца 95-годдзе з дня ўтварэння галоўнага нагляднага органа Беларусі, які займае асаблівае месца ў сістэме яе нацыянальнай бяспекі. З моманту свайго стварэння пракуратура ўносіць важкі ўклад у барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, каардынуючы дзейнасць праваахоўных органаў.

    "Дзякуючы кампетэнтнасці, аб'ектыўнасці і вернасці службоваму абавязку пракурорскія работнікі па праву заслужылі аўтарытэт у грамадстве. Яны на высокім узроўні забяспечваюць абарону правоў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць ветэранам органаў пракуратуры, жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць якіх з'яўляюцца прыкладам беззапаветнага служэння закону на карысць народа.