Віншаванне работнікам і ветэранам КДК са 100-годдзем утварэння органаў дзяржкантролю Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў КДК са 100-годдзем утварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі.

    "Ваша ведамства на ўсіх этапах станаўлення маладой суверэннай рэспублікі адыгрывала значную ролю ў справе процідзеяння злачыннасці ў сферы эканомікі. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё гэтай структуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вызначаюць высокі прафесіяналізм, поўная самааддача, вернасць абавязку і закону. "Ад вашай прынцыповасці і аб'ектыўнасці ў многім залежыць эфектыўнасць выкарыстання фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў краіны, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што, захоўваючы і прымнажаючы традыцыі, супрацоўнікі ведамства і ў далейшым будуць з гонарам вырашаць складаныя шматпланавыя задачы па абароне інтарэсаў Беларусі і ўмацаванні яе эканамічнай бяспекі".