Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам.

"За гады незалежнасці наша фармацэўтычная і мікрабіялагічная прамысловасць прайшла вялікі шлях - ад выпуску невялікай лінейкі лякарстваў да сучаснай шматпрофільнай вытворчасці складанейшых медыцынскіх прэпаратаў, запатрабаваных у сістэмы аховы здароўя, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўносіце дастойны ўклад у высакародную справу захавання і ўмацавання здароўя нацыі. Вамі паспяхова вырашаецца ключавая задача пашырэння асартыменту беларускіх якасных і даступных лекавых сродкаў у мэтах імпартазамяшчэння. Укараняюцца самыя перадавыя тэхналогіі, растуць аб'ёмы вытворчасці і экспарту".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокі прафесіяналізм, адданасць справе і напрацаваны вопыт беларускіх спецыялістаў дадуць магчымасць айчыннай фармацэўтыцы і мікрабіялогіі і ў далейшым паступальна рухацца наперад, да новых дасягненняў і поспехаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь