Віншаванне работнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 15-годдзем з дня ўтварэння гэтай арганізацыі.

    "Краіна даверыла вам стаяць на варце нашага бясцэннага прыроднага багацця. Беларуская зямля з яе дагледжанымі ляснымі ўгоддзямі, рэкамі і азёрамі, унікальнымі запаведнікамі, разнастайнай флорай і фаўнай з'яўляецца адным з самых прыгожых і экалагічна чыстых куткоў Еўропы, - адзначыў Прэзідэнт. - Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму і вернасці абавязку ўдаецца берагчы і прымнажаць гэты народны здабытак".

    У віншаванні таксама гаворыцца, што за час сваёй дзейнасці гэта арганізацыя замацавала за сабой статус асноўнага прыродаахоўнага ведамства, якое выконвае свае функцыі ўмела і эфектыўна.