Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне работнікам дыпламатычнай службы

22 студзеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам.

"Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта асаблівая місія. Паколькі вы фарміруеце імідж дзяржавы і стаўленне да яе жыхароў іншых краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны. Сёння ад вашай рэзультатыўнай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што з'яднанаму калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць краіны і народа.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь