Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам.

    "Выконваючы сацыяльна значную працу, вы заўсёды імкняцеся да дасягнення галоўнай мэты - стварэння камфортнага і годнага жыцця людзей у гарадах і вёсках. Ад якасці жыллёва-бытавых умоў, аператыўнасці прадастаўлення паслуг шмат у чым залежыць штодзённы настрой мільёнаў нашых суграмадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праца работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі заслугоўвае асаблівай падзякі, яна патрабуе не толькі высокай адказнасці і прафесіяналізму, але і цярпення, умення працаваць з людзьмі ў самых няпростых сітуацыях.

    "Упэўнены, што вы з поспехам справіцеся з новымі пастаўленымі перад галіной задачамі па мадэрнізацыі, капітальным рамонце, добраўпарадкаванні і ўкараненні сучасных механізмаў і тэхналогій", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.