Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу

4 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

"Будаўніцтва трывалых, канструктыўных адносін са Злучанымі Штатамі на падставе агульных каштоўнасцей і прыярытэтаў - адна з галоўных мэт беларускай знешняй палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наданне дадатковай дынамікі кантактам у сферах эканомікі, інавацый, фінансаў, навукі і адукацыі адпавядае інтарэсам абедзвюх краін. "Упэўнены, што павышэнне ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску і Вашынгтоне будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі сумесных праектаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дональду Трампу моцнага здароўя, паспяховага правядзення ў гэтым годзе выбараў Прэзідэнта ЗША, а амерыканскаму народу - хутчэйшага пераадолення часовых цяжкасцей, міру, згоды і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь