Віншаванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, якая праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку, была і застаецца надзейным партнёрам Злучаных Штатаў у стратэгічных пытаннях міжнароднага парадку дня.

    "Спадзяюся на прадаўжэнне пазітыўнай дынамікі ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі і на далейшую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.