Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру

20 жніўня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана.

"Паміж Рэспублікай Беларусь і Венгрыяй у атмасферы адкрытасці і партнёрства развіваюцца канструктыўныя адносіны, краіны аказваюць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае паглыбленне насычанага канкрэтным зместам супрацоўніцтва адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх дзяржаў, садзейнічае ўмацаванню стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь