Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння.
"Я добра інфармаваны пра Вашы намаганні па правядзенні ўнутрынацыянальнага дыялогу ў мэтах нармалізацыі сітуацыі ў Венесуэле. Спадзяюся, што хутка яны дадуць магчымасць пераадолець тыя цяжкасці, з якімі сутыкнулася дзяржава", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што інтарэсам Беларусі і Венесуэлы і іх народаў, безумоўна, адпавядала б далейшае пашырэнне шматпланавага двухбаковага супрацоўніцтва, канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.