Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Сёння ва ўмовах знікнення былога светаўладкавання з адноснай стабільнасцю і ўзаемаразуменнем як ніколі востра стаіць пытанне абароны дзяржаўнага суверэнітэту. У няпростых знешнепалітычных рэаліях Венесуэла пад вашым кіраўніцтвам рашуча адстойвае свой шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця, палітычную ідэнтычнасць і культуру", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Венесуэле, прадэманстравалі вялікі давер да Нікаласа Мадуры, прыхільнасць да ідэалаў Баліварыянскай рэвалюцыі, адзінства венесуэльскага народа і яго імкненне да самастойнасці, дабрабыту і прагрэсу.

    "Венесуэла для Беларусі - брацкая краіна і стратэгічны партнёр. Мы прытрымліваемся аднолькавых поглядаў на шматпалярнасць свету, неўмяшанне ва ўнутраныя справы, бесперспектыўнасць санкцый. Беларуская і венесуэльская эканомікі ўзаемадапаўняльныя, а двухбаковыя адносіны маюць значны патэнцыял для развіцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.