Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіяеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева.

    "У Беларусі Вас ведаюць як вопытнага і мудрага дзяржаўнага дзеяча, які карыстаецца шырокай падтрымкай суграмадзян і прыкладае ўсе намаганні для забеспячэння працвітання роднай краіны, умацавання яе эканамічнай магутнасці, аўтарытэту на міжнароднай арэне, міру і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што актывізацыя двухбаковага дыялогу адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і Узбекістана і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага партнёрства на аснове трывалых традыцый дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх дзяржаў.