Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "У Беларусі шчыра рады прыкметным поспехам дружалюбнага Узбекістана ў сацыяльна-эканамічным развіцці, няўхільнаму ўзмацненню пазіцый краіны на міжнароднай арэне. Высока ацэньваючы сённяшні ўзровень беларуска-ўзбекскіх адносін, заснаваных на добрых традыцыях узаемаразумення і падтрымкі, упэўнены ў далейшым умацаванні міждзяржаўнага стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гістарычны візіт Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь 31 ліпеня - 1 жніўня 2019 года стаў значным імпульсам для пашырэння сувязей паміж рэгіёнамі, эфектыўнай рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Шаўкату Мірзіёеву здароўя, невычэрпнай энергіі і дасягнення пастаўленых мэт, а брацкаму ўзбекскаму народу - міру і працвітання.