Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева.

    "Праводзімыя ва Узбекістане пад Вашым кіраўніцтвам эфектыўныя пераўтварэнні ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах знаходзяць шырокую падтрымку ў суграмадзян і выклікаюць заслужаную павагу на сусветнай арэне", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні гаворыцца, што дынамічнае развіццё шматпланавага партнёрства Беларусі і Узбекістана, існуючыя даверныя кантакты ўсяляюць цвёрдую ўпэўненасць у перспектывах далейшага паглыблення міждзяржаўнага дыялогу на карысць народаў дзвюх краін.

    "Чакаю хуткай сустрэчы з Вамі на беларускай зямлі для прадметнага абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковых адносін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.