Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву з нагоды Дня Незалежнасці.

    "Упэўнены, што ўзаемная нацэленасць на паглыбленне даверных і канструктыўных адносін паміж нашымі дзяржавамі дасць магчымасць узбагаціць двухбаковы дыялог новымі прыкладамі плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з вялікай цікавасцю сочаць за ўражальнымі поспехамі праводзімых ва Узбекістане сацыяльна-эканамічных рэформ, ростам аўтарытэту краіны ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі і на сусветнай арэне.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Узбекістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, рэалізацыі ўсіх задум і пачынанняў, а дружалюбнаму ўзбекскаму народу - дабра і дабрабыту.