Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны.

    "Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павага, падтрымка і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, канструктыўны і адкрыты дыялог атрымаюць далейшае развіццё на карысць беларускага і ўкраінскага народаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу брацкай Украіны - міру і працвітання.