Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што добрыя і дружалюбныя адносіны паміж нашымі народамі будуць і ў далейшым служыць надзейнай апорай для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інтэнсіўны міждзяржаўны дыялог і практычнае раскрыццё патэнцыялу беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і паспяховай рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а грамадзянам брацкай Украіны - шчасця, міру і працвітання.