Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.

    «Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацвярджае ўзаемнае імкненне нашых краін да захавання высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнёрства. Даражу ўсталяванымі паміж намі адносінамі даверу і адкрытасці, якія даюць магчымасць весці эфектыўны дыялог», - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для Беларусі і Украіны новыя магчымасці і будзе садзейнічаць росту дабрабыту братэрскіх народаў.