Віншаванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Спадзяюся на далейшае актыўнае развіццё традыцыйна дружалюбных беларуска-ўгандыйскіх адносін на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Уганды - міру і дабрабыту.