Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

29 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

"Нягледзячы на шэраг беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз, з якімі сутыкнуліся нашы краіны на працягу бягучага года, у нас атрымалася захаваць і паспяхова падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах дзякуючы высокаму ўзроўню ўзаемнай павагі і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-турэцкае партнёрства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе і ў далейшым стабільна і плённа развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і эфектыўнай дзейнасці на чале Турцыі, а жыхарам гэтай дзяржавы - міру і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь