Віншаванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з паспяховым правядзеннем усенароднага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны.

    "Выказаўшыся за канстытуцыйную рэформу, турэцкі народ падтрымаў намаганні дзеючай улады, накіраваныя на дасягненне эканамічнага росту, палітычнай стабільнасці і міру ў дзяржаве. Упэўнены, што прынятае на рэферэндуме рашэнне будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Турцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Турцыя будуць і далей паслядоўна ўмацоўваць двухбаковае партнёрства ў інтарэсах сваіх народаў.