Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву з нагоды дня нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нагоды дня нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Гурбангулы Бердымухамедаву за значны асабісты ўклад у пашырэнне беларуска-туркменскага партнёрства, стратэгічны характар якога пацвярджае рэгулярны змястоўны дыялог лідараў дзвюх краін.

    "Перакананы, што пры вашай актыўнай падтрымцы нам удасца эфектыўна аб'яднаць намаганні ў мэтах надання дадатковай трываласці нацыянальным эканомікам нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.