Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нагоды Міжнароднага дня нейтралітэту.

    "Статус пастаянна нейтральнай дзяржавы і міралюбівы знешнепалітычны курс ствараюць стабільную аснову для развіцця партнёрства, паляпшэння дабрабыту грамадзян краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Гурбангулы Бердымухамедава Туркменістан чакаюць новыя маштабныя здзяйсненні, а беларуска-туркменскія дружалюбныя адносіны і канструктыўнае супрацоўніцтва будуць і далей няўхільна ўмацоўвацца.