Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Сёння Туркменістан паспяхова ўмацоўвае дзяржаўнасць, развівае эканоміку і сацыяльную сферу, нарошчвае аўтарытэт на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што існуючыя паміж дзвюма краінамі адносіны партнёрства і ўзаемнай павагі будуць і ў далейшым служыць надзейнай асновай для пашырэння беларуска-туркменскага супрацоўніцтва на ўсіх напрамках.