Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

27 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"Значныя дасягненні ва ўсіх сферах, паступальнае ўмацаванне эканомікі і рост аўтарытэту на міжнароднай арэне пераканаўча характарызуюць поспехі сучаснага Туркменістана. Упэўнены, што інтэнсіўны і змястоўны дыялог паміж нашымі дзяржавамі будзе і ў далейшым адыгрываць важную ролю ў дынамічным развіцці беларуска-туркменскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а дружалюбнаму народу Туркменістана - міру, дабрабыту і працвітання.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь