Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

9 верасня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за гады суверэнітэту Таджыкістан дасягнуў істотных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, умацаванні згоды і стабільнасці ў грамадстве.

"У Беларусі даражаць існуючымі паміж нашымі краінамі адносінамі стратэгічнага партнёрства. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы захаваем і прымножым даўнія традыцыі беларуска-таджыкскай дружбы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, шчасця і ажыццяўлення ўсяго задуманага, а народу брацкага Таджыкістана - міру і працвітання.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь