Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Дзяржаўнай незалежнасці.

    "З задавальненнем адзначаю пазітыўную дынаміку ўмацавання дружбы і шматпланавага партнёрства паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што Беларусь і Таджыкістан змогуць у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін, захоўваючы нацэленасць на далейшае пашырэнне палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, шчасця і новых поспехаў на вышэйшай пасадзе, а грамадзянам брацкага Таджыкістана - міру, стабільнасці і працвітання.