Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Славеніі Боруту Пахару

25 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара і ўсіх славенцаў з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. 

"Станоўчы вопыт развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах, паслядоўная падтрымка Люблянай дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам ствараюць надзейны фундамент для далейшага пашырэння супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што эфектыўнае выкарыстанне існуючых магчымасцей узаемадзеяння будзе садзейнічаць стварэнню новых праектаў у перспектыўных галінах і ўмацаванню пазіцый дзвюх дзяржаў на міжнароднай арэне. 

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Славеніі добрага здароўя і паспяховай палітычнай дзейнасці, а жыхарам гэтай краіны - міру і салідарнасці.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь