Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду

17 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Эвакуацыі.

"Перакананы, што сірыйскі народ знойдзе сілы, каб пераадолець усе цяжкасці і адбудаваць стабільную і моцную дзяржаву, - адзначыў беларускі лідар. - Разлічваю на далейшае плённае развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі пры вашай асабістай падтрымцы". 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Башару Асаду добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах, а жыхарам Сірыі - міру і працвітання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь