Віншаванне Прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпалу Сірысену з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым умацаванні дружалюбных адносін, якія склаліся паміж краінамі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што Беларусь і Шры-Ланка паспяхова рэалізуюць намечаныя планы ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва.