Віншаванне Прэзідэнту Румыніі Клаусу Ёханісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса і румынскі народ з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма дзяржавамі, заснаваныя на павазе і ўзаемаразуменні, будуць і ў далейшым плённа развівацца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах.