Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Роберту Габрыэлю Мугабэ

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах і пашырэнне сувязей паміж урадамі, бізнесменамі, дзеячамі навукі і мастацтва, а таксама простымі грамадзянамі абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.